Главное Меню
Главная страница
Законодательство. Архив
Законодательство. Обновление
Региональное право. Архив
Региональное право. Обновление
Международные договоры
Правовые ресурсы
Обратная связь

Реклама

 

Новости законодательства

Новые документы

Новости из России

Разное

Архив

обновление

Указ Президента Республики Беларусь от 31 декабря 2006 г. №770 "Аб прысуджэннi прэмii "За духоўнае адраджэнне" 2006 года"

По состоянию на 16 января 2007 года

<<< Назад

 
                 УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
                       31 снежня 2006 г. № 770

АБ ПРЫСУДЖЭННІ ПРЭМІІ «ЗА ДУХОЎНАЕ АДРАДЖЭННЕ»
2006 ГОДА

     Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры, савета  фонду
Прэзідэнта  Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры  і  мастацтва,
узгодненыя   з   кіраўніцтвам   Беларускай   праваслаўнай    царквы,
пастанаўляю:
     1.  За  актыўную падзвіжніцкую дзейнасць у гуманітарнай галіне,
накіраваную  на  развіццё прагрэсіўных мастацка-маральных  традыцый,
што  садзейнічаюць усталяванню духоўных каштоўнасцей, ідэй дружбы  і
братэрства  паміж  людзьмі розных нацыянальнасцей  і  веравызнанняў,
прысудзіць  прэмію  «За  духоўнае адраджэнне»  2006  года  (далей  -
прэмія):
     Бліну   Уладзіславу   Уладзіслававічу  -   намесніку   старшыні
рэспубліканскага  рэлігійнага  аб’яднання  «Канферэнцыя   каталіцкіх
біскупаў  на  Беларусі», ардынарнаму епіскапу мясцовага  рэлігійнага
аб’яднання   «Віцебская   дыяцэзія  Рымска-каталіцкага   касцёла   ў
Рэспубліцы Беларусь»;
     Ганагу  Барысу  Аляксандравічу - выкладчыку школы катэхізатараў
пры  мясцовым  рэлігійным  аб’яднанні  «Мінская  епархія  Беларускай
праваслаўнай царквы»;
     Каранеўскаму   Паўлу   Сямёнавічу  -   намесніку   генеральнага
дырэктара закрытага акцыянернага таварыства «Сталічнае тэлебачанне»;
     Шалуху  Ігару  Міхайлавічу - благачыннаму прыходаў  Мядзельскай
акругі  мясцовага рэлігійнага аб’яднання «Мінская епархія Беларускай
праваслаўнай  царквы», настаяцелю рэлігійнай абшчыны  «Прыход  храма
Святой  Жываначальнай Троіцы ў г. Мядзеле Мінскай епархіі Беларускай
праваслаўнай царквы»;
     аўтарскаму калектыву цыкла публікацый «В поисках утраченного»
ў складзе Карлюкевіча Аляксандра Мікалаевіча - дырэктара рэдакцыйна-
выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва», Ліхадзедава Уладзіміра
Аляксеевіча  -  намесніка  начальніка  аддзела  продажаў   адкрытага
акцыянернага таварыства «Ай Сі Імпекс», Якубовіча Паўла Ізотавіча  -
галоўнага  рэдактара  ўстановы Адміністрацыі  Прэзідэнта  Рэспублікі
Беларусь «Рэдакцыя газеты «Советская Белоруссия».
     2.  Міністэрству культуры ажыццявіць выплату прэмій са  сродкаў
фонду  Прэзідэнта  Рэспублікі  Беларусь  па  падтрымцы  культуры   і
мастацтва.
     3.  Вызваліць сумы прэмій, атрыманых у адпаведнасці з  дадзеным
Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фізічных асоб.
     4. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.
     
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь                            А.Лукашэнка


<<< Назад



 


Реклама


 

Реклама






Рейтинг@Mail.ru Rating All.BY
Rambler's Top100


Новости Беларуси
Полезная информация