Главное Меню
Главная страница
Законодательство. Архив
Законодательство. Обновление
Региональное право. Архив
Региональное право. Обновление
Международные договоры
Правовые ресурсы
Обратная связь

Реклама

 

Новости законодательства

Новые документы

Новости из России

Партнеры

Белорусский Правовой Портал

Российский Правовой Портал - inPRAVO

Законодательные и нормативные акты Украины

Судебная практика Российской Федерации

Архив

обновление

Указ Президента Республики Беларусь от 2 июля 2002 г. №350 "Аб Дзяржаўным гiмне Рэспублiкi Беларусь"

По состоянию на 16 января 2007 года

<<< Назад

 
                УКАЗ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       2 лiпеня 2002 г. № 350

АБ ДЗЯРЖАЎНЫМ ГIМНЕ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
         ___________________________________________________________
         Указ утратил  силу Указом Президента Республики Беларусь от
         4 октября 2004 г. № 482 (Национальный реестр правовых актов
         Республики Беларусь, 2004 г., № 157, 1/5906)  

     1. Зацвердзiць прыкладзеныя:
     тэкст  i  музычную рэдакцыю (ноты) Дзяржаўнага гiмна Рэспублiкi
Беларусь;
     Палажэнне аб Дзяржаўным гiмне Рэспублiкi Беларусь.
     2. Мiнiстэрству  iнфармацыi  апублiкаваць  у  сродках   масавай
iнфармацыi  тэкст  i  музычную  рэдакцыю  (ноты)  Дзяржаўнага  гiмна
Рэспублiкi Беларусь, а таксама выдаць iх.
     3. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь забяспечыць прывядзенне
актаў заканадаўства ў адпаведнасць з дадзеным Указам i прыняць iншыя
меры, накiраваныя на яго рэалiзацыю.
     4. Дадзены Указ уступае ў сiлу з 2 лiпеня 2002 г.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь                            А.ЛУКАШЭНКА

                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Указ Прэзiдэнта
                                                 Рэспублiкi Беларусь
                                                 02.07.2002 № 350

                 ДЗЯРЖАЎНЫ ГIМН РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                                       Словы М.Клiмковiча, У.Карызны
                                       Музыка Н.Сакалоўскага

Мы, беларусы - мiрныя людзi,
Сэрцам адданыя роднай зямлi,
Шчыра сябруем, сiлы гартуем
Мы ў працавiтай, вольнай сям'i.

Слаўся, зямлi нашай светлае iмя,
Слаўся, народаў братэрскi саюз!
Наша любiмая мацi-Радзiма,
Вечна жывi i квiтней, Беларусь!

Разам з братамi мужна вякамi
Мы баранiлi родны парог,
У бiтвах за волю, бiтвах за долю
Свой здабывалi сцяг перамог!

Слаўся, зямлi нашай светлае iмя,
Слаўся, народаў братэрскi саюз!
Наша любiмая мацi-Радзiма,
Вечна жывi i квiтней, Беларусь!

Дружба народаў - сiла народаў -
Наш запаветны, сонечны шлях.
Горда ж узвiся ў ясныя высi,
Сцяг пераможны - радасцi сцяг!

Слаўся, зямлi нашай светлае iмя,
Слаўся, народаў братэрскi саюз!
Наша любiмая мацi-Радзiма,
Вечна жывi i квiтней, Беларусь!

                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Указ Прэзiдэнта
                                                 Рэспублiкi Беларусь
                                                 02.07.2002 № 350

                 Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь

     *****НА ПАПЯРОВЫМ НОСЬБIЦЕ.

                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Указ Прэзiдэнта
                                                 Рэспублiкi Беларусь
                                                 02.07.2002 № 350

                             ПАЛАЖЭННЕ
              аб Дзяржаўным гiмне Рэспублiкi Беларусь

     1. Дзяржаўны  гiмн  Рэспублiкi  Беларусь  з'яўляецца   сiмвалам
дзяржаўнага суверэнiтэту Рэспублiкi Беларусь.
     Дзяржаўны    гiмн    Рэспублiкi   Беларусь  прадстаўляе   сабой
музычна-паэтычны  твор,  якi  выконваецца ў выпадках, прадугледжаных
дадзеным Палажэннем.
     Дзяржаўны    гiмн    Рэспублiкi  Беларусь  можа  выконвацца   ў
аркестровым,  харавым,  аркестрова-харавым  або ў iншых вакальных цi
iнструментальных варыянтах. Пры гэтым могуць выкарыстоўвацца гука- i
вiдэазапiс, а таксама сродкi тэле- i радыётрансляцыi.
     Дзяржаўны   гiмн  Рэспублiкi  Беларусь  павiнен  выконвацца   ў
адпаведнасцi з зацверджанымi тэкстам i музычнай рэдакцыяй (нотамi).
     2. Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь выконваецца:
     пры ўступленнi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь на пасаду - пасля
прыняцця iм прысягi;
     пры    адкрыццi    i    закрыццi  сесiй  Палаты   прадстаўнiкоў
Нацыянальнага    сходу  Рэспублiкi  Беларусь  i  Савета   Рэспублiкi
Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь;
     у  час афiцыйнай цырымонii ўзняцця Дзяржаўнага сцяга Рэспублiкi
Беларусь i iншых афiцыйных дзяржаўных цырымонiй;
     у час цырымонiй сустрэч i провадаў кiраўнiкоў замежных дзяржаў,
кiраўнiкоў  урадаў  замежных дзяржаў, калi яны наведваюць Рэспублiку
Беларусь  з  афiцыйнымi  вiзiтамi,  афiцыйных прадстаўнiкоў замежных
дзяржаў,    а    таксама  кiраўнiкоў  мiждзяржаўных  i   мiжурадавых
арганiзацый - у адпаведнасцi з дыпламатычным пратаколам;
     пры  правядзеннi  воiнскiх рытуалаў - згодна з агульнавоiнскiмi
статутамi Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь.
     Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь можа выконвацца:
     пры  адкрыццi  помнiкаў,  памятных  знакаў i iншых збудаванняў,
прысвечаных  знамянальным  падзеям  у  жыццi  Рэспублiкi Беларусь, у
гонар  знакамiтых  дзяржаўных,  палiтычных,  грамадскiх  i   ваенных
дзеячаў, народных герояў, дзеячаў навукi i культуры;
     пры    адкрыццi   i  закрыццi  ўрачыстых  сходаў,   прысвечаных
дзяржаўным святам Рэспублiкi Беларусь;
     у  час урачыстых сходаў, якiя праводзяцца дзяржаўнымi органамi,
органамi  мясцовага  кiравання  i  самакiравання,  а  таксама iншымi
арганiзацыямi.
     Заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь могуць прадугледжвацца iншыя
выпадкi выканання Дзяржаўнага гiмна Рэспублiкi Беларусь.
     3. Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь транслiруецца дзяржаўнымi
тэлевiзiйнымi i радыёвяшчальнымi арганiзацыямi:
     штодзённа    -    напачатку   i  напрыканцы  вяшчання,  а   пры
кругласутачным вяшчаннi - у 6 i 24 гадзiны;
     у навагоднюю ноч - пасля бою гадзiннiка ў 24 гадзiны.
     4. Выкананне    Дзяржаўнага   гiмна  Рэспублiкi  Беларусь   пры
правядзеннi    Рэспублiкай  Беларусь  афiцыйных  мерапрыемстваў   на
тэрыторыях  замежных краiн ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з правiламi,
устаноўленымi  Мiнiстэрствам  замежных  спраў Рэспублiкi Беларусь, з
улiкам традыцый дзяржавы знаходжання.
     5. Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь выконваецца пры афiцыйных
цырымонiях  у  час  спартыўных спаборнiцтваў на тэрыторыi Рэспублiкi
Беларусь  i  за  яе  межамi - у адпаведнасцi з правiламi арганiзацыi
гэтых спаборнiцтваў.
     6. Пры    афiцыйным  выкананнi  Дзяржаўнага  гiмна   Рэспублiкi
Беларусь  прысутныя  слухаюць  яго  стоячы,  мужчыны  - без галаўных
убораў.
     7. Выкарыстанне   i  выкананне  Дзяржаўнага  гiмна   Рэспублiкi
Беларусь  з  парушэннем  дадзенага Палажэння, зневажанне Дзяржаўнага
гiмна Рэспублiкi Беларусь цягнуць за сабой адказнасць у адпаведнасцi
з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.  


<<< Назад



 


Реклама



 

Реклама






Рейтинг@Mail.ru Rating All.BY
Rambler's Top100 Rambler's Top100


Новости Беларуси
Юмор