Главное Меню
Главная страница
Законодательство Беларуси
Местное законодательство
Международные договоры
Правовые ресурсы
Обратная связь

Реклама

 

Новости законодательства

Новые документы

Новости из России

Партнеры

Белорусский Правовой Портал

Российский Правовой Портал - inPRAVO

Законодательные и нормативные акты Украины

Судебная практика Российской Федерации

Приказ Министерства культуры Республики Беларусь от 2 декабря 1996 г. №295 "Палажэнне аб экспертызе якасцi падрыхтоўкi навучэнцаў школ мастацтваў"

По состоянию на 16 января 2007 года

<<< Назад

 ПАЛАЖЭННЕ АБ ЭКСПЕРТЫЗЕ ЯКАСЦI ПАДРЫХТОЎКI
 НАВУЧЭНЦАЎ ШКОЛ МАСТАЦТВАЎ

                                             Дадатак 1
                                             да загада Мiнiстэрства
                                             культуры
                                             Рэспублiкi Беларусь
                                             02.12.1996 N 295

                             ПАЛАЖЭННЕ
                  аб экспертызе якасцi падрыхтоўкi
                     навучэнцаў школ мастацтваў

     Экспертыза вызначае   агульны   ўзровень   якасцi   падрыхтоўкi
навучанцаў школ мастацтваў  рэспублiкi,  выяўляе  галоўныя  праблемы
навучальнага працэсу.
     Экспертыза праводзiцца  комплексна,  з  улiкам  агульных  задач
адукацыi i яе спецыфiкi ў сферы мастацтва.
     Асноўныя мэты i задачы экспертызы:
     кантроль за якасным узроўнем прафесiйных ведаў навучэнцаў;
     ацэнка вучэбна-выхаваўчага працэсу;
     выяўленне адпаведнасцi     дзейнасцi    навучальнай    установы
патрабаванням сучаснай школы.
     Экспертыза таксама     выяўляе     ўзровень     прафесiяналiзму
выкладчыкаў. Экспертыза дазваляе падтрымаць як  наватарскiя,  так  i
глыбiнныя акадэмiчныя метады практычнай дзейнасцi.
     Прававая аснова правядзення экспертызы:
     навучальныя планы дзiцячых школ мастацтваў;
     пералiк i ўзор вучэбнай дакументацыi  школ  мастацтваў  сiстэмы
Мiнiстэрства культуры;
     вучэбныя праграмы па адпаведных прадметах.
     Падрыхтоўчыя мерапрыемствы   па   арганiзацыi   i   правядзенню
экспертызы:
     стварэнне экспертнай камiсii;
     вызначэнне навучальнай установы для правядзення экспертызы;
     вызначэнне тэрмiнаў   экспертызы   i   састаўленне  графiка  яе
правядзення;
     распрацоўка метадычных матэрыялаў па правядзенню экспертызы.
     Экспертызу ажыццяўляе  экспертная  камiсiя,  склад  i   парадак
работы  якой  вызначаецца Мiнiстэрствам культуры.  Персанальны склад
экспертнай камiсii  даводзiцца  да  ведама  педагагiчнага  калектыву
навучальнай установы, у якой будзе праводзiцца экспертыза.
     Графiк правядзення  экспертызы   з'яўляецца   абавязковым   для
адмiнiстрацыi адпаведнай навучальнай установы.
     Гарантыямi аб'ектыўнасцi экспертызы з'яўляюцца:
     канкрэтныя патрабаваннi да выкладчыкаў i навучэнцаў;
     галоснасць у  спалучэннi  з  добразычлiвасцю  пры  абмеркаваннi
вынiкаў;
     права педагагiчнага калектыву  ў  выпадку  нязгоды  патрабаваць
паўторнага вывучэння яго дзейнасцi.
     Формы правядзення экспертызы выпрацоўваюцца экспертнай камiсiяй
сумесна з кiраўнiцтвам навучальнай установы.
     Вынiкамi экспертызы    з'яўляюцца    адпаведнасць    ацэначнага
крытэрыя, якiм кiруюцца члены камiсii, рэальнаму ўзроўню падрыхтоўкi
навучэнцаў, сапастаўленне меркавання камiсii з  ацэнкай  выкладчыка,
выяўленне якаснага ўзроўню падрыхтоўкi навучэнца,  вызначэнне шляхоў
абнаўлення зместу,  форм i метадаў выкладчыцкай дзейнасцi. Вынiковае
рашэнне  экспертнай камiсii аб'яўляецца ў прысутнасцi членаў камiсii
i педагагiчнага калектыву.
     Матэрыялы экспертызы   разглядаюцца  Мiнiстэрствам  культуры  i
органамi непасрэднага кiравання абагульняюцца  i  накiроўваюцца  для
вывучэння i выкарыстання ў вучэбнай практыцы.




<<< Назад



 


Реклама



 

Реклама






Рейтинг@Mail.ru Rating All.BY
Rambler's Top100 Rambler's Top100


Новости Беларуси
Юмор