Главное Меню
Главная страница
Законодательство Беларуси
Местное законодательство
Международные договоры
Правовые ресурсы
Обратная связь

Реклама

 

Новости законодательства

Новые документы

Новости из России

Партнеры

Белорусский Правовой Портал

Российский Правовой Портал - inPRAVO

Законодательные и нормативные акты Украины

Судебная практика Российской Федерации

Постановление Министерства труда Республики Беларусь от 1 июня 1995 г. №50 "Аб унясеннi змяненняў у Часовае палажэнне аб парадку i ўмовах аказання фiнансавай дапамогi прадпрыемствам i арганiзацыям для захавання i стварэння дадатковых рабочых месцаў, забеспячэння занятасцi беспрацоўных, зацверджанае пастановай Дзяржаўнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь па працы i сацыяльнай абароне насельнiцтва ад 25.02.1994 N 29 (рэгiстрацыйны N 247/12 ад 01.03.94)"

По состоянию на 16 января 2007 года

<<< Назад

              МIНIСТЭРСТВА ПРАЦЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                           ПАСТАНОВА

     1 чэрвеня 1995 г.                                    N 50


 Аб унясеннi змяненняў у Часовае палажэнне
 аб парадку i ўмовах аказання фiнансавай
 дапамогi прадпрыемствам i арганiзацыям для
 захавання i стварэння дадатковых рабочых
 месцаў, забеспячэння занятасцi беспрацоўных,
 зацверджанае пастановай Дзяржаўнага камiтэта
 Рэспублiкi Беларусь па працы i сацыяльнай
 абароне насельнiцтва ад 25.02.1994 N 29
 (рэгiстрацыйны N 247/12 ад 1.03.1994)

===

         ___________________________________________________________
         Страцiла сiлу  пастановай Мiнiстэрства працы  ад 18 верасня
         1996 г. N 66 (рег. N 1598) 

     Мiнiстэрства працы Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

     Унесцi  ў  Часовае  палажэнне  аб  парадку  i  ўмовах  аказання
фiнансавай  дапамогi прадпрыемствам  i арганiзацыям  для захавання i
стварэння новых рабочых месцаў, забеспячэння занятасцi беспрацоўных,
зацверджанае пастановай Дзяржаўнага  камiтэта Рэспублiкi Беларусь па
працы   i  сацыяльнай   абароне  насельнiцтва   ад  25.02.1994  N 29
(рэгiстрацыйны N 247/12 ад 1.03.1994) наступныя змяненнi:

     1. Апошнi сказ пункта 1.7 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
     "Памер фiнансавай дапамогi  ўстанаўлiваецца з улiкам плануемага
прыросту  колькасцi  рабочых  месцаў,  эфектыўнасцi  выкарыстання  i
тэрмiну акупнасцi  фiнансавай дапамогi i  не павiнен перавышаць  7,5
тыс.  мiнiмальных  заработных  плат  аднаму  наймальнiку  на працягу
кожнага   12-месячнага   перыяду   з   моманту  выдзялення  ўказанай
дапамогi".

     2. Пункт 2.1.2. выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
     "2.1.2.    Тэхнiка-эканамiчнае    абгрунтаванне   (бiзнес-план)
арганiзацыi  стварэння  i  (або)  захавання  рабочых  месцаў, у якiм
павiнны быць адлюстраваны:
     - мэты атрымання i  выкарыстання фiнансавай дапамогi (колькасць
i катэгорыi  беспрацоўных   або  працуючых,  занятасць   якiх  будзе
забяспечана;  графiк уводу  i назва  рабочых месцаў  i (або)  перыяд
забеспячэння   занятасцi   на   рабочых   месцах,   якiя  ствараюцца
(захоўваюцца); арэнда, купля  абсталявання, эксплуатацыйныя выдаткi,
купля сыравiны i г.д.);
     -  перыяд, на  якi патрабуецца  фiнансавая дапамога,  яе памер,
тэрмiны, графiк i абгрунтаванне вяртання фiнансавай дапамогi."

     3. Пункт "2"2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
     "2.2.  Пiсьмовы   зварот  наймальнiка  (разам   з  дакументамi,
названымi ў  пункце 2.1.) разглядаецца ў  месячны тэрмiн экспертнымi
саветамi  пры   абласных  (Мiнскiм  гарадскiм)   цэнтрах  занятасцi,
створаных  у  адпаведнасцi  з  пунктам  3.4.  Часовага  палажэння аб
парадку i ўмовах выдачы  пазыкi беспрацоўным грамадзянам для заняцця
прадпрымальнiцкай    дзейнасцю   са    сродкаў   Дзяржаўнага   фонду
садзейнiчання  занятасцi, зацверджанага  пастановай Дзяржкампрацы ад
31  сакавiка  1994 г. N 41  (Рэгiстрацыйны N 312/12  ад 11.04.1994).
Цэнтр  занятасцi на падставе  рашэння  экспертнага  савета  пiсьмова
паведамляе наймальнiку аб прынятым рашэннi".

     4. Пункт 2.8. выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
     "2.8.  За  карыстанне  фiнансавай  дапамогай наймальнiк плацiць
цэнтру  занятасцi   штомесячна  не  менш  як   50%  улiковай  стаўкi
рэфiнансавання, вызначанай Нацыянальным банкам. У выключных выпадках
цэнтр  занятасцi   можа  дазволiць  перанесцi   плату  працэнтаў  за
карыстанне  фiнансавай дапамогай  на тэрмiн  не пазней  даты поўнага
вяртання фiнансавай дапамогi."


 Мiнiстр працы                           А.В.Сасноў
 _______________________
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 918/12
 Дата: 1.06.95 г.  





<<< Назад



 


Реклама



 

Реклама






Рейтинг@Mail.ru Rating All.BY
Rambler's Top100 Rambler's Top100


Новости Беларуси
Юмор